Форум » Творчество вне группы » Купалаўскі тэатр » Ответить

Купалаўскі тэатр

Саша: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Сайт тэатра Менавіта тут,на гэтай славутай сцэне,і пачыналі сваю кар'еру Ганна Хітрык,Міхаіл Зуй і Зміцер Есяневіч. Менавіта як актораў Купалаўскага іх ведае пераважная большасць людзей. Ганна Хітрык,безумоўна,адна з найбольш выдатных маладых акторак тэатра,сярод якіх яна мае найбольшую колькасць галоўных роляў у рэпертуары.Пры тым,вельмі выразныя не толькі яе вялікія ролі,але й эпізоды.Гэта дастаткова распаўсюджанае меркаванне сярод тэатральнага(і не вельмі) Менску.У інтэрнэце,таксама,добрых водгукаў шмат. Вось спіс роляў Ганны Хітрык: Юлька ("Ажаніцца - не журыцца" бр.Далецкіх, М.Чарота), Ліза ("Брат мой, Сіман..." А.Казанцава), Лена ("Кім" А.Дударава), Фэры ("Дзіўная місіс Сэвідж" Дж.Патрыка), Шпрынцэ ("Памінальная малітва" Р.Горына), Кошачка (мюзікл "Афрыка" Л.Пранчака, У.Кандрусевіча), Дзяўчына ("Паўлінка" Я.Купалы), Сялянка ("Ідылія" В.Дуніна-Марцінкевіча), Фея ( "Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета" У.Шэкспіра), Джулія Навэлі (“Балада пра каханне” В.Быкава), Івона (“Івона, прынцэса Бургундская” В.Гамбровіча), Дама (“Чычыкаў” М.Гогаля), Надзея Яноўская (“Дзікае паляванне караля Стаха” У.Караткевіча), Ганна (“Сымон-музыка” Якуба Коласа), Герда (“Снежная каралева” Я.Шварца), Аня (“Маэстра” М.Ладо) і інш.

Ответов - 109, стр: 1 2 3 All



полная версия страницы